На заснавальнікаў беларускага фонда салідарнасці завялі яшчэ адну крымінальную справу
Камітэт дзяржкантролю распачаў крымінальную справу ў дачыненні да заснавальнікаў BYSOL Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка. Пра гэта паведамляе прэс-служба КДК.
![Андрэй Стрыжак. Фота: facebook.com Андрэй Стрыжак. Фота: facebook.com](/img/v1/images/strizhak_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Стрыжак. Фота: facebook.com
Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка і іншых асоб абвінавачваюць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 2 арт. 361-2 КК). Раней па гэтым жа артыкуле на іх завялі справу ў Следчым камітэце.
У КДК сцвярджаюць, што затрыманы індывідуальны прадпрымальнік, які пералічваў грошы беларускаму фонду салідарнасці. Акрамя таго, спецслужбы знайшлі жыхара Гомеля, які пералічваў крыптавалюты фонду — на яго пры гэтым крыміальная справа не заводзілася, бо ён «раскаяўся» і «садзейнічаў» следству.
«Цяпер органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю працягваецца адпрацоўка асоб, якія ажыццяўлялі пералічэнне сродкаў на адрас экстрэмісцкіх фарміраванняў», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.