З пачатку года Беларусь страціла 13 тысяч супрацоўнікаў ІТ-сектара

Белстат паведаміў пра адток айцішнікаў. У верасні колькасць звальненняў у гэтай сферы дзейнасці перавысіла колькасць працаўладкаванняў на 1330 чалавек.

006d2d43aecc0243ab7c34760cd325f3.jpg

Усяго было звольнена 2297 чалавек, што ў 1,5 разы больш, чым у верасні мінулага года.

Усяго на працу ў IT было прынята за верасень 967 чалавек — гэта на 53,2% менш, чым у верасні 2021 года.

А па выніках дзевяці кварталаў колькасць звальненняў перавысіла колькасць працаўладкаванняў на 13 279 чалавек.

Усяго звольнілі 23 855 чалавек, а прынялі на працу толькі 10 576.

Паводле «Н*шай Нівы».