Такаеў сустрэўся з кіраўніком ЕPAM Systems Добкіным, каб абмеркаваць стварэнне IT-хаба ў Казахстане
Сустрэча адбылася ў Нью-Ёрку, дзе ў гэтыя дні праходзіць 77-я сесія Генасамблеі ААН. Акрамя Добкіна прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў правёў перамовы з кіраўнікамі яшчэ шэрагу буйных сусветных ІТ-кампаній.

«Пытанні стварэння паўнавартаснага тэхналагічнага хаба ў
Казахстане і павышэння чалавечага капіталу ў сферы IT сталі прадметам сустрэчы
з заснавальнікам і старшынёй савета дырэктараў ЕPAM Systems Аркадзем Добкіным.
Кампанія ўваходзіць у лік вядучых сусветных пастаўшчыкоў праграмнага
забеспячэння і лічбавых паслуг», — гаворыца аб сустрэчы на афіцыйным сайце прэзідэнта Казахстана.
EPAM System — амерыканская кампанія з беларускімі каранямі. Пасля падзей 2020 года кампанія масава рэлацыравала сваіх супрацоўнікаў. Новая хваля рэлакацыі адбылася (і дагэтуль працягваецца) пасля расійскага ўварвання ва Украіну.
Таксама назіраецца сыход у цэлым распрацоўшчыкаў у эміграцыю.
Пасля выбараў 2020 года Лукашэнка неаднаразова пагражаў беларускім айцішнікам, убачыўшы ў іх сваіх ворагаў. Раней ён абразліва называў іх «яйцагаловымі».
Пасля затрыманняў сілавікі, насуперак закону, прымушаюць супрацоўнікаў галіны называць свае заробкі, каб выклікаць у грамадстве варожасць да «буржуйчыкаў».
