Беларускія футбалісты зноў прайгралі, а заўзятары ў Казахстане дасціпна патролілі Лукашэнку (фота)

Зборная Беларусі па футболе сустапіла ў чарговым матчы Лігі нацый. Гэтым разам — камандзе Казахстана, лік гульні — 2:1.

Скрын tr*buna.com

Скрын tr*buna.com

Сустрэча адбылася ў Астане, і, як выявілася, нават там ведаюць пра «чатыры пазіцыі, з якіх рыхтаваўся напад на Беларусь». Адпаведны банэр быў заўважаны на трыбуне мясцовага стадыёна яшчэ ў першым тайме.

Нагадаем, гэтыя словы некалі вымавіў Лукашэнка, спрабуючы чарговы раз схлусіць пра прычыны вайны ва Украіне, і яны сталі сапраўдным мемам у сеціве. Беларуская зборная не можа перамагчы ўжо ў дванаццаці матчах запар і па-ранейшаму займае апошняе месца ў сваёй адборачнай групе. 25 верасня каманда працядзе заключны матч і з вялікай верагоднасцю так і застанецца на самым дне турнірнай табліцы. Гэта будзе азначаць вылет зборнай з трэцяга дывізіёна ў чацвёрты, самы ніжэйшы.

Сенсацыяй такі вынік не стане. У беларускім футболе цяпер справы зусім дрэнныя, да чаго прывяло фактычна дырэктыўнае дзяржаўнае кіраўніцтва відам. На першых ролях тут ужо некалькі гадоў былыя сілавікі на чале з міністрам спорту Сяргеем Кавальчуком (былы ахоўнік Лукашэнкі) і старшынёй федерацыі Уладзімірам Базанавым (палкоўнік артылерыі ў адстаўцы).