З рабочымі, якія 3 месяцы сядзяць без заробку, сустрэнецца намеснік генпракурора
Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксандр Дубаў 21 лютага сустрэнецца з рабочымі ПМК-51 у Гарадку.

gorodok.bz
Нядаўна яны паскардзіліся журналістам, што ўжо некалькі месяцаў не атрымліваюць заробак. Прыём жыхароў Гарадка пройдзе якраз у будынку ПМК-51 па вуліцы Бурлыгі, 3. Пачатак у 12:30.
Як распавядала Еўрарадыё, рабочыя будаўнічага прадпрыемства ПМК-51 не атрымліваюць заробак з лістапада. З 300 рабочых у арганізацыі засталося каля 70. Большасць супрацоўнікаў звольнілася і з’ехала за мяжу на заробкі.
ПМК-51 — адно з буйных будаўнічых прадпрыемстваў Гарадка. Эканамічныя праблемы арганізацыі рабочыя звязваюць з частай зменай кіраўніцтва.
Паводле euroradio.fm