З сённяшняга дня тэрмін самаізаляцыі складае 7 дзён
Цяпер беларусы і замежнікі, якія прыехалі з краін чырвонай зоны, абавязаны правесці 7 дзён на самаізаляцыі, а не 10, як было раней.

З сённяшняга дня тэрмін самаізаляцыі складае 7 дзён.
Цяпер беларусы і замежнікі, якія прыехалі з краін чырвонай зоны, абавязаны правесці 7 дзён на самаізаляцыі, а не 10, як было раней.
Таксама з'явілася магчымасць прадставіць адмоўны ПЦР-тэст, зроблены цягам апошніх трох сутак да ўезду ў краіну, у сістэме «Путешествую без COVID-19» і вызваліцца ад самаізаляцыі.
Пры наяўнасці сертыфікату аб курсе вакцынацыі ад COVID-19, праведзенага больш чым за месяц і менш чым за год да ўезду ў Беларусь, прыезджыя вызваляюцца ад самаізаляцыі. Пры сабе трэба мець сертыфікат. А тым, хто едзе ў Беларусь для правядзення вакцынацыі супраць COVID-19, таксама адменена неабходнасць знаходжання на самаізаляцыі.