Атрымаць ПЛР-тэст на «выезд з Беларусі» стала складаней
Мінздароўя забараніла платныя пасярэдніцкія паслугі для запісу на ПЛР-тэсты.
![download__3__10.jpg download__3__10.jpg](/img/v1/images/download__3__10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тэсты ад дзяржаўных лабараторый патрэбныя для паездкі ў Расію, Арменію, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. Па новым указе лабараторыі абавязаныя заключаць дамовы наўпрост з грамадзянамі, якія хочуць зрабіць тэст.
Здаць мазок — 10 секундаў. А на запаўненне дакументаў перад ім можа спатрэбіцца некалькі хвілінаў. Што будзе з чэргамі, уявіце самі.