У Шклоўскай калоніі зняволеных жантажом прымушаюць вакцынавацца

Верагодна, што такая ж сітуацыя існуе і ў іншых беларускіх калоніях.

download__5__1.jpg

У Шклоўскай калоніі зняволеных прымушаюць вакцынавацца ад каронавіруса, звяртаючыся да шантажу, паведамляюць праваабаронцы.
Адміністрацыя заявіла, што вакцынацыя з'яўляецца добраахвотнай, аднак зняволеныя папярэджаны, што будуць пазбаўленыя працяглых спатканняў, калі будуць не прышчэплены.
Афіцыйная прычына – супрацьэпідэмічныя меры.
Верагодна, што такая ж сітуацыя існуе і ў іншых беларускіх калоніях.