Выйшлі на волю палітвязні Яўгенія Бабаева і Сяргей Мацкевіч
Іх затрымалі 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы, нагадвае «Вясна».
![Яўгенія Бабаева. Фота «Вясны» Яўгенія Бабаева. Фота «Вясны»](/img/v1/images/_5447637485346730944_121.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яўгенія Бабаева. Фота «Вясны»
Палітзняволеная праваабаронца Яўгенія Бабаева, затрыманая 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы, пасля 72 гадзін затрымання выйшла на волю. Яна застаецца падазраванай па справе і будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Таксама на волю выйшаў палітзняволены Сяргей Мацкевіч з цэнтра «Супольнасць». Як і Яўгенія Бабаева, ён быў затрыманы 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы.