Працягваюць выходзіць на волю палітвязні, затрыманыя 14 ліпеня
Вызвалілі яшчэ дваіх — Андрэя Палуду і Алену Лапцёнак.
![Алена Лапцёнак. Фота «Вясны» Алена Лапцёнак. Фота «Вясны»](/img/v1/images/laptionak_al.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алена Лапцёнак. Фота «Вясны»
Праваабаронца і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда і праваабаронца Алена Лапцёнак выйшлі на волю, паведамляе «Вясна».
Яны былі затрыманы ў межах крымінальнай справы 14 ліпеня.
Таксама сёння пад падпіску аб невыяздхе былі вызваленыя палітвязні Яўгенія Бабаева і Сяргей Мацкевіч.