Зігмар Габрыэль пра Статкевіча

Старшыня Сацыял-дэмакратычнай Партыі Германіі СДПГ Зігмар Габрыэль (адзін з самых перспектыўных кандыдатаў на пасаду канцлера Германіі) сёння на сваёй старонцы ў Фэйсбуку (http://www.facebook.com/sigmar.gabriel) пакінуў запіс пра Мікалая Статкевіча:



7ed2d3454c5eea71148b11d0c25104ff.jpg

Старшыня Сацыял-дэмакратычнай Партыі Германіі СДПГ Зігмар Габрыэль (адзін з самых перспектыўных кандыдатаў на пасаду канцлера Германіі) сёння на сваёй старонцы ў Фэйсбуку (http://www.facebook.com/sigmar.gabriel) пакінуў запіс пра Мікалая Статкевіча:
З Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад беларускіх сацыял-дэмакратаў, у апошні раз я бачыўся больш за год таму. У той час ён яшчэ не меў уяўлення аб хвалі палітычных рэпрэсій і дзяржаўнага гвалту, якія чакаюць яго і іншых пасля выбараў 19-га снежня. Мікалай Статкевіч быў пакараны працяглым турэмным зняволеннем, тэрмін ён адбывае ў жудасных умовах у працоўным лагеры.

Сёння дзень правоў чалавека. Правы чалавека не з'яўляюцца абстрактнымі, яны вельмі канкрэтныя. СДПГ упэўненая: правы чалавека не з'яўляюцца прадметам перамоў.