З’явілася размалёўка з архітэктурнымі помнікамі Гродна

Выданне для дзетак створана намаганнямі Гродзенскай суполкі Таварыства беларускай школы.

У зборнічку “Гародня — дзясятак контурных малюнкаў: касцёлы, кірха, сінагога, Каложская царква… Мэта выдання — пазнаёміць дзяцей з архітэктурнымі помнікамі горада.



f5a14d4963acf488e3a24780a84ac96c.jpg

Выданне для дзетак створана намаганнямі Гродзенскай суполкі Таварыства беларускай школы.

У зборнічку “Гародня — дзясятак контурных малюнкаў: касцёлы, кірха, сінагога, Каложская царква… Мэта выдання — пазнаёміць дзяцей з архітэктурнымі помнікамі горада.
Таццяна Канопкіна, старшыня Гарадзенскага ТБШ, адзначае: “Мы хочам, каб маленькія гарадзенцы ведалі, якія прыгожыя помнікі мае Гародня, ведалі, дзе, напрыклад, стаяла стаяла Фара Вітаўта, і маглі паказаць бацькам. З гэтай мэтай і стваралася выданне.Яно прызначана для бацькоў і выхавацеляў, распаўсюджваем яго бясплатна, але колькасць размалёвак абмежаваная. 
Малюнкі для зборніка зрабіла Ірына Саранчукова, дызайн вокладкі — Мікола Кіслы.
Атрымаць кніжку можна, замовіўшы па тэлефоне 74 33 05 альбо e-mail tbsz.hrodna@gmail.com
Паводле “Твой Стыль