З Міхаілам Марынічам развітаюцца заўтра
У нядзелю адбудзецца пахаванне вядомага палітыка, былога міністра знешнеэканамічных сувязяў, палітвязня Міхаіла Марыніча. Яго пахаваюць на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміла журналіста Святлана Калінкіна. Яна напісала, што развітанне будзе праходзіць у рытуальнай залі на Альшэўскага, 12 з 9 ранку да 12 дня.
Нагадаем, Міхаіл Марыніч памёр 17 кастрычніка на 75 годзе жыцця.