З Міколам Статкевічам сустрэўся адвакат
Палітвязня Міколу Статкевіча ў магілёўскай турме наведаў адвакат. Напярэдадні жонка палітвязня Марына Адамовіч атрымала звесткі, што ў турме Статкевіча могуць перавесці са строгага рэжыму ўтрымання на звычайны.
Фота statkevich.org
– Папярэдне стала вядомая дата магчымага перагляду рэжыму ўтрымання. Мікола паведаміў, што магчыма 26 снежня адбудзецца паседжанне камісіі, якая пераглядае рэжым утрымання, што магло
здарыцца яшчэ амаль паўгода таму. Яна прыме рашэнне, ці працягваць яму строгі турэмны рэжым утрымання, ці яго могуць перавесці на, так званы, звычайны рэжым. Для мяне гэта магчымасць адной перадачы ў
год, якой сёння ўвогуле няма. І магчымасць яшчэ адной сустрэчы, бо дагэтуль я бачыла яго толькі 1 чэрвеня – адзін раз на год двухгадзінная кароткая сустрэча.
Кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Мікола Статкевіч, асуджаны на 6 гадоў зняволення за Плошчу 2010. Год таму быў пераведзены са шклоўскай калоніі ў магілёўскую крытую турму. Мікола Статкевіч
адмовіўся падпісаць прашэнне пра памілаванне, паколькі не лічыць сябе вінаватым.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя