За абразу загінулых лётчыкаў пенсіянеру прысудзілі тры месяцы арышту. Да суда ён адседзеў больш за пяць
У Луніненцкім раённым судзе 7 кастрычніка вынесены не зусім звычайны прысуд 60-гадоваму Сяргею Глівенку, абвінавачанаму ў абразе загінулых у Баранавічах лётчыкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
![photo_2022_10_11_10_30_16.jpg photo_2022_10_11_10_30_16.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_11_10_30_16.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Справу разглядала
суддзя Святлана Братанава, дзяржаўная абвінаваўца — памочнік пракурора Ганна
Пенер.
Праваабаронцы паведамляюць, што судовы працэс пачаўся з высвятлення асобы, падчас якога на пытанне суддзі «Грамадзянінам якой краіны з’яўляецеся?» абвінавачаны адказаў: «Пакуль яшчэ Беларусі».
Глівенка быў
затрыманы раніцай 4 траўня 2022 года ў Лунінцы і змешчаны пад варту.
Перад пачаткам
суда Глівенка выступіў з заявай, што ніякіх паказанняў даваць не будзе.
«Я
знаходзіўся па-за межамі Беларусі, у Маскве, і таму беларускае заканадаўства не
парушаў. Сваёй віны не прызнаю. Мая віна нічым не даказаная, паколькі пад
фотаздымкам загінулых у Баранавічах лётчыкаў, было напісана «Царства ім
Нябеснае!», — заявіў ён суду.
Таксама мужчына адмовіўся
ад паслуг адваката.
![У Мінску 19-гадовы спецназавец атрымаў агнястрэльную траўму галавы У Мінску 19-гадовы спецназавец атрымаў агнястрэльную траўму галавы. Ён у рэанімацыі](/img/v1/images/_hutkaja_dapamoha___medycyna__reanimacyja___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, што
згодна з матэрыяламі справы, Сяргей Глівенка, знаходзячыся нібыта ў нецвярозым
стане у перыяд часу з 21 траўня па 16 чэрвеня 2021 года, з тэрыторыі Расейскай
Федэрацыі, дзе ён на той час знаходзіўся, у сацыяльнай сетцы Facebook у групе «АТН: Навіны Беларусі і свету» пад відэазапісам сюжэту «У Беларусі развіталіся
з лётчыкамі-героямі Андрэем Нічыпорчыкам і Мікітам Куканенкам. Панарама» размясціў паведамленні цынічнага характару.
Далей у судзе
Глівенка заявіў хадайніцтва аб тым, каб яму выдалі ў ізалятар матрац,
паколькі нядаўна перанёс некалькі аперацый і яму нельга спаць на голых дошках.
Хадайніцтва судом не задаволенае.
Суд прызнаў
Сяргея Глівенку вінаватым і вынес наступнае пакаранне: арышт тэрмінам на 3
месяцы.
Яго вызвалілі
з-пад варты ў зале суда. А вось кампенсацыя за два «лішнія» месяцы
пад следствам у такім выпадку заканадаўствам не прадугледжаная.