За адзіночны пікет затрымалі сына Алеся Бяляцкага
Увечары 13 траўня ў Мінску затрымалі Адама Бяляцкага, сына праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведамляе «Наша Ніва».
Хлопец рыхтаваў адзіночны пікет салідарнасці. Да метро «Каменная горка» ён выйшаў з плакатам у патрымку палітзняволеных журналістак Кацярына Андрэевай і Дар'і Чульцовай.
«Ён іх вельмі шкадаваў. Лічыў прысуд несправядлівым і антыгуманным», — кажуць пра прычыну такога ўчынку.
Адам Бяляцкі будзе чакаць суда на Акрэсціна.