За фота на помніках Брэсцкай крэпасці будуць штрафаваць

За фота на помніках Брэсцкай крэпасці ўводзяцца штрафы. У бліжэйшы час у крэпасці ўсталююць новыя таблічкі — з інфармацыяй аб памеры штрафу.


Адзначаецца, што гэтая мера — вымушаная: многія наведвальнікі ўзбіраюцца на руіны цытадэлі і тым самым пашкоджваюць гістарычныя аб'екты. Адміністрацыя мемарыяльнага комплексу спрабавала змагацца з варварскім паводзінамі наведвальнікаў з дапамогай інфармацыйных таблічак, але безвынікова.

«Тыя сэлфі, здымкі, якія робяць у нашых скульптурных кампазіцый, будынкаў, збудаванняў часам недарэчныя, скажам так; выразы твару і позы, якія робяць нашы наведвальнікі. Трэба пра гэта памятаць! », — заявіў дырэктар мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой Рыгор Бысюк.


Паводле tut.by