Фота sk.gov.by
Следства выявіла, што каля гадзіны ночы 24-гадовы вадзіцель ехаў на BMW па вуліцы Прытыцкага і накіраваў свой аўтамабіль на групу супрацоўнікаў міліцыі. Пасля гэтага ён знік з месца здарэння. У выніку наезду пацярпелі пяць ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС ва ўзросце ад 23 да 29 гадоў.
—
На наступны дзень хлопец звярнуўся ў міліцыю з заявай аб згоне аўтамабіля. Акрамя гэтага, будучы дапытаны ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках, ён увёў у зман следчых сваімі сведчаннямі, спрабуючы такім чынам адысці ад адказнасці. Нягледзячы на гэта, следчыя ўстанавілі сапраўдныя абставіны таго, што адбылося і месцазнаходжанне аўтамабіля — транспартны сродак быў знойдзены ў вадаёме, — паведамілі ў СК.
У дачыненні да кіроўцы BMW была ўзбуджаная крымінальная справа па некалькіх артыкулах КК Беларусі, у тым ліку і на падставе ч. 1 арт. 14, ст. 362 (Замах на забойства супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
tut.by