За «незарэгістраваную сімволіку» затрыманы дзве мінчанкі

У Мінску затрыманы дзве жанчыны, якія «раней прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і не былі затрыманыя». Пра гэта паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

devushka_po_skheme_bchb.jpg

Паведамляецца, што ў аўторак увечары затрымалі 32-гадовую мінчанку, «якая раней удзельнічала ў несанкцыянаваных мерапрыемствах на тэрыторыі Мінскага раёна».
—Жанчына з выкарыстаннем незарэгістраванай сімволікі рабіла фотасесіі для падтрымання пратэстных настрояў у дэструктыўных телеграм-каналах, — паведамляе прэс-служба.
На апублікаваным сілавікамі відэа з доказамі віны мінчанкі дэманструюцца яе фатаграфіі. На адной з іх дзяўчына стаіць дзесьці ў лесе ў белай куртцы і чырвонай спадніцы. У руках яна трымае чырвоную тканіну.
Другая мінчанка таксама была затрыманая напярэдадні вечарам. 42-гадовую жанчыну абвінавачваюць у тым, што 14 сакавіка, «знаходзячыся ў аўтобусе, размясціла на дзверы транспарту незарэгістраваную сімволіку».
— Устаноўлена, што жанчыны раней прыцягваліся  ўжо да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, — заявілі ў МУС.
tut.by