За сакавік беларусы падалі ў 3,5 разы больш запытаў на атрыманне статуса ўцекача ў Польшчы, чым за ўвесь 2019 год

За сакавік 2021 года беларусы падалі амаль 130 запытаў на атрыманне статуса ўцекача ў Польшчы. Гэта ў 3,5 разы больш, чым за ўвесь 2019 год, перадае «Еўрарадыё».

1548825962_logo_1.jpg

Як паведамляе польскае Упраўленне па справах замежнікаў, у жніўні 2020 года колькасць заяў рэзка ўзляцела ўверх, але дагэтуль не перавышала 100. А ўжо сёлета ў сакавіку беларусы паставілі антырэкорд.
За 2020 год запыты на атрыманне статуса ўцекача падалі 405 грамадзян Беларусі. Для параўнання: у 2019 годзе іх было 37, у 2018 — 45, у 2017 — 41.