«Zoom» вырашыла адмовіць дзяржаўным установам Беларусі ў доступе да сервісу
«Zoom Video Communications Inc.» забараніла сваім распаўсюднікам прадаваць сервіс анлайн-канферэнцый дзяржаўным кампаніям у Расіі і СНД.
![55763346_403.jpg 55763346_403.jpg](/img/v1/images/55763346_403.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта піша «Радыё Свабода» са спасылкай на публікацыю расійскага выдання «Коммерсантъ». Выданне звязвае гэтае рашэнне з нежаданнем «Zoom» патрапіць пад санкцыі ЗША.
Эксперты таксама звязваюць рашэнне кампаніі «Zoom» з санкцыямі і нежаданнем працаваць на «таксічных» рынках, бо гэта можа паўплываць на кошт акцый на біржы.
У той жа дзень Вышэйшая школа эканомікі Расіі — дзяржаўнае ВНУ — не змагла падоўжыць ліцэнзію «Zoom».