За суткі ў Беларусі — больш за 1800 захварэлых на COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі памерлі 9 чалавек з каронавірусам (ад пачатку эпідэміі — 1207).

Міністэрства аховы здароўя за апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравала 1878 новых выпадкаў COVID-19 (агулам — 147157), перадае Радыё Свабода.
Гэта крыху меней, чым у суботу 5 снежня, калі быў рэкорд — 1896 інфікаваных.