За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 944 пацыенты з COVID-19
За суткі ў Беларусі выяўлена 944 новыя выпадкі COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі зарэгістравана 421350 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірус.
З учорашняга дня выпісаныя 1168 пацыентаў. Усяго ачунялымі афіцыйна лічацца 414460 чалавек з пацверджаным дыягназам COVID-19, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3185 пацыентаў з каронавірусам. З іх за суткі памерлі 10 чалавек.
Усяго ў Беларусі праведзены 6 866 341 тэст. За мінулыя суткі выканалі 18045 даследаванняў.