За выхадныя ў Беларусь уехала 2535 грамадзян Украіны
Паводле Дзяржпагранкамітэта, за мінулыя выхадныя ў Беларусь праехалі 2535 грамадзян Украіны, у тым ліку 592 — транзітам праз краіны ЕС.
З 6:00 1 красавіка па 6:00 4 красавіка ў нашу краіну праз украінска-беларускую мяжу праехалі 1943 грамадзяніны Украіны, транзітам праз Польшчу — 549, праз Літву — 42, праз Латвію — 1.
Паводле звестак ААН на 2 красавіка, усяго Украіну з пачатку вайны пакінулі 4,17 мільёна чалавек.