За свабодны інтэрнэт
Моладзевы рух «Маладая Беларусь» абвяшчае аб правядзенні кампаніі «За вольны інтэрнэт», у рамках якой пачынае збор подпісаў за адмену ўжо прынятага, але не ўступіўшага ў законную сілу Указу прэзідэнта № 60.
Моладзевы рух «Маладая Беларусь» абвяшчае аб правядзенні кампаніі «За вольны інтэрнэт», у рамках якой пачынае збор подпісаў за адмену ўжо прынятага, але
не ўступіўшага ў законную сілу Указу прэзідэнта № 60.
Падчас кампаніі плануецца сабраць больш за 50 тысяч подпісаў і перадаць старшыні Канстытуцыйнага суда, старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, а таксама беларускаму кіраўніку з мэтай
звярнуць увагу на актуальнасць праблемы і з патрабаваннямі адмены Указу Прэзідэнта РБ № 60, забеспячэння выканання законных правоў і інтарэсаў насельніцтва, замацаваных Канстытуцыяй Рэспублікі
Беларусь і Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека.
Нагадаем, што 1 ліпеня 2010 года ўступае ў законную сілу Указ прэзідэнта РБ «Пра меры па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт».
З 1 ліпеня наведваць інтэрнэт-клубы можна будзе толькі з пашпартам, а чытаць толькі цэнзураваную інфармацыю. Дадзенае палажэнне наўпрост супярэчыць канстытуцыйным прынцыпам Рэспублікі Беларусь і
Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў галіне свабоднага атрымання і распаўсюду інфармацыі, таямніцы асабістай карэспандэнцыі і ўмяшання дзяржавы ў асабістае жыццё грамадзяніна.
Паводле прэс-службы «МБ»