За вызваленне беларускіх палітвязняў
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Свабодная Беларусь патрабуе вызвалення беларускіх палітвязняў і павагі да правоў чалавека ў беларускіх турмах.
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Свабодная Беларусь патрабуе вызвалення беларускіх палітвязняў і павагі да правоў чалавека ў беларускіх турмах.
Маладафронтаўскія партнёры — чэшская недзяржаўная арганізацыя “Svobodne Belorusko (“Свабодная Беларусь) ініцыявала адпраўку закліку змагацца за
вызваленне палітвязняў і павагу правоў чалавека ў беларускіх турмах. Зварот дасланы да міністра ўнутраных спраў Чэшскай Рэспублікі Яна Кубіцэга, міністра замежных справаў ЧР Карла Шварцэнберга,
міністра юстыцыі ЧР Іржыго Поспішыла і прэм’ер-міністра Пётра Нечаса.
У тэксце закліку паведамляецца: “Паважаны спадар прэм’ер-міністар, паважаныя міністры ўрада Чэшскай Рэспублікі, мы просім і заклікаем вас як прадстаўнікоў вышэйшага выканаўчага
органа Чэшскай Рэспублікі, каб вы прасілі ад беларускага ўрада і сваіх беларускіх калегаў наступнае:
— Неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.
— Захаванне беларускага заканадаўства і забеспячэнне яго выканання ў турмах.
— Павагу да правоў вязняў, замацаваных у беларускай прававой сістэме.
— Спыненне выкарыстання бессэнсоўных незаконных пакаранняў.
— Спыненне пераследу зняволеных і жорсткага абыходжання з імі.
— Забеспячэнне прафесійнай медыцынскай дапамогі і рэабілітацыі для Змітра Бандарэнкі.
Заклік тычыцца ўсіх палітвязняў. Ініцыятары звароту асабліва занепакоены станам Змітра Дашкевіча, Мікіты Ліхавіда і Змітра Бандарэнкі.
Заклік падтрымалі 22 чалавекі, сярод якіх некалькі пастараў пратэстанцкіх цэркваў, настаўнікаў, прадпрымальнік і пенсіянеры.
Паводле інфармацыі “МФ