Задаволеныя жыццём беларусы — хто яны?
Нацыянальны статыстычны камітэт агучыў сацыяльныя партрэты задаволеных жыццём маладых беларусаў.
Згодна з даследаваннямі, такая жанчына — гэта гарадская незамужняя жанчына з агульнай базавай адукацыяй, якая жыве ў хатняй гаспадарцы з высокім узроўнем матэрыяльнага дастатку.
Сацыяльны партрэт задаволенага жыццём маладога мужчыны — гэта сельскі жанаты мужчына з агульнай базавай адукацыяй, які пражывае ў хатняй гаспадарцы з нізкім узроўнем матэрыяльнага дастатку.