Захварэў конь. Беларускі спартсмен не паўдзельнічае ў конным трохбор'і на Алімпіядзе

Беларускі прадстаўнік коннага спорту (трохбор'я) Аляксандр Фамінаў не выступіць на Алімпіядзе ў Токіа, паведамляе прэс-служба НАК.
Як паведамілі ў федэрацыі гэтага віду спорту, ветэрынары ў Токіа дыягнаставалі ў каня Марціні, на якім выступае Аляксандр Фамінаў, сур'ёзнае захворванне (пакуль не ўдакладняецца якое). Прынята рашэнне не заяўляцца на афіцыйныя спаборніцтвы.

Такім чынам, 30 ліпеня ў беларускай камандзе барацьбу ў конным трохбор'і пачне Аляксандр Зелянко на кані Карла-Грандэ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: