Заклік да футбольных клубаў ужываць беларускую мову
Напярэдадні новага спартовага сезона каардынатар грамадскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак разаслаў лісты кіраўніцтву беларускіх футбольных клубаў.
Ён заклікаў клубы больш актыўна выкарыстоўваць беларускую мову ў чэмпіянаце Беларусі. Апошнім часам прыйшло шмат адказаў:
Напрыклад, з клуба “Тарпеда-БелАЗ” прыйшоў адказ, што яны не першы год ужо вядуць інтэрнэт-трансляцыю, а пасля матчаў – прэс-канферэнцыі таксама на роднай мове праводзяць. І будуць пашыраць яе выкарыстанне ў іншых сферах. Таксама прыходзілі адказы з “Дынама”, з барысаўскага клуба “БАТЭ”, “Зорка-БДУ”. І яны кажуць, што па магчымасці будуць пашыраць выкарыстанне беларускай мовы.
У звязку з апошнімі выказваннямі кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасць захавання беларускай мовы Ігар Случак чакае яшчэ больш пазітыўныя адказы ад спартовых клубаў.