Жанчына на будаўнічым кране, патрабавала кампенсацыі за знос дому

Раніцай 31 студзеня жанчына забралася на будаўнічы кран у мінскім раёне Лебядзіны, паведамляюць беларускія СМІ. Яна пагражала скінуцца, калі не задаволяць яе патрабаванні.

Фота: Яўген Ярчак, Tut.by

Фота: Яўген Ярчак, Tut.by


Як  піша Tut.by, Галіна Ігнатовіч патрабуе справядлівай кампенсацыі за знос свайго дома ў пасёлку — дом збіраецца знесці кампанія «Тапас», каб збудаваць комплекс «Алімпік Парк». Забудоўнік прапанаваў кампенсаваць дом трыма няновымі кватэрамі.​

Сям’я Ігнатовічаў раней тлумачыла Onliner.by, што паводле заканадаўства мае права выбіраць любы спосаб кампенсацыі, які падыходзіць ім, а не забудоўніку, але сцвярджае, што забудоўнік навязвае ім сваю схему кампенсацыі. 31 студзеня сям’ю меліся высяляць.

Свае патрабаванні яна пакінула ў пісьмовай форме знізу. Таксама Ігнатовіч патрабавала дапусціць прэсу, але прадстаўнікоў прэсы выгналі з будаўнічай пляцоўкі, іх пільнуюць два міліцыянты. Журналісты спрабуюць сачыць за развіццём падзеяў праз плот будоўлі журналістаў выцеснілі з будоўлі.

Карэспандэнтка “Радыё Свабода” перадае з месца падзеяў, што пяць ратаўнікоў падняліся на кран. Да іх падымаецца кран ратавальнай машыны.

a90b6154_5c86_4302_96f7_67d7b17a7720_w610_r1_s.jpg


Сына і нявестку жанчыны прапусцілі за агароджу будоўлі, іх запрасілі на перамовы з забудоўцам. Адзін з кіраўнікоў міліцыі таксама прапусціў на будоўлю чорны мікрааўтобус без апазнавальных знакаў.

Ратаўнікі разгарнулі пад кранам надзіманую канструкцыю. Начальнік менскага ГУВД Аляксандр Барсукоў, які прыбыў на месца, паабяцаў жанчыне асабіста адвезці яе на сустрэчу са старшынёй Мінгарвыканкаму.

Паводле сына жанчыны, словы якога перадае «Наша ніва», жанчына забралася на кран яшчэ ўвечары мінулага дня.

У выніку Галіна Канстанцінаўна пагадзілася спусціцца, але не па пажарнай лесвіцы, якую ўзнялі ратавальнікі, а па той, па якой і паднялася наверх. Адразу пасля таго, як яна ступіла на зямлю, жанчынай звярнулася  да лекараў хуткай дапамогі, паведамляе Onliner.by.

Паводле "Радыё Свабода"