Заробкі падаюць

Налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў студзені 2009 года склала 919 тысяч 637 рублёў, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У снежні 2008 года яна складала 1 мільён 187 рублёў.

Такім чынам, у параўнанні са снежнем зарплата паменшылася на 8,1%, або на 80,6 тысячы рублёў.

Налічаная сярэдняя заработная плата рабочых і служачых у студзені была 939 тысяч 46 рублёў (у снежні 2008 года — 1 мільён 20 тысяч 299 рублёў).

Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2009 года ў параўнанні са студзенем 2008 года павялічылася на 5,5%, у параўнанні са снежнем 2008 года паменшылася на 11,7%.