«Заставайся ў Сочы — мы цябе не хочам!» Марш герояў у Гомелі (фота)
У традыцыйным нядзельным шэсці ў Гомеле 13 верасня ўдзельнічалі ад 3 да 5 тысяч чалавек.
![119098922_746866269493280_3173474093058198738_n_logo.jpg 119098922_746866269493280_3173474093058198738_n_logo.jpg](/img/v1/images/119098922_746866269493280_3173474093058198738_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гамельчане сабраліся каля ўнівермага, потым прайшліся па асноўных цэнтральных вуліцах: вул. Савецкая, плошча Леніна, пр-т Леніна, пр-т Перамогі і вярнуліся да ўнівермага. Падчас шэсця людзі скандавалі: "Пошел вон ты и твой ОМОН", "Заставайся ў Сочы — мы цябе не хочем", "Уходи", "Жыве Беларусь", "Верым, можам, пераможам" і іншыя.
Акцыя прайшла спакойна: супраць удзельнікаў шэсця не выкарыстоўвалася сіла, не было заўважана і затрыманняў пад час шэсця.
Дапоўнена: У Гомелі ў канцы маршу пачаліся кропкавыя затрыманні — напрыклад, у дварах каля цырка і на Рагачоўскай. Відавочцы кажуць, што скруцілі некалькіх байкераў, якія да гэтага ездзілі па горадзе з бчб-сцягамі. Па інфармацыі tut.by, іх заштурхалі ў сіні бус людзі ў чорным.
Дарэчы, гомельскі рэсур "Флагшток" зрабіў натхняльнае відэа, прысвечанае першаму месяцу пратэстаў.
А вось як праходзіць Марш герояў у Мінску:
![Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго: Марш герояў у Мінску (фота, відэа) Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго: Марш герояў у Мінску (фота, відэа)](/img/v1/images/marsh_20200913_shuk_005_img_9160.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
І ў іншых гарадах Беларусі:
![Марш герояў у гарадах Беларусі (фота, відэа) Марш герояў у гарадах Беларусі (фота, відэа)](/img/v1/images/photo_2020_09_13_14_16_39.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)