Затрымалі Алесю Буневіч, дырэктарку віленскай крамы-майстэрні А2.print
Стала вядома, што затрымалі беларуску, якая адкрыла друкавальны цэнтр у Вільні.

Алеся Буневіч. Фота з сацсетак
Больш за тыдзень таму беларускія сілавікі затрымалі Алесю Буневіч, якая жыла ў Вільні, а ў Беларусь прыехала на гадавіну смерці маці, паведамляюць праваабаронцы
Прычыны і падрабязнасці затрымання Алесі Буневіч дакладна не вядомыя. Магчыма, яе затрымалі па справе «рэйкавых партызан».
У Вільні Алеся дырэктаркай друкавальнага цэнтра, крамы-майстэрні А2.print, дзе друкаваліся рэчы на беларускую і апошнім часам украінскую тэматыку.