Затрымалі фатографа Ксенію Галубовіч (абноўлена)
Пра гэта «Новаму Часу» паведамілі відавочцы.

Затрымалі фатографа Ксенію Галубовіч падчас здымак у дзіцячым хоспісе.
Верагодна, яе павезлі дадому на ператрус.
Увнечары 23 ліпеня стала вядома, што пасля ператрусу на кватэры Ксенію Галубовіч павезлі на Акрэсціна. За што яе затрымалі — невядома.
Паводле самай апошняй інфармацыі, Ксенія Галубовіч дома і пад падпіскай аб неразгалошванні. За што яе затрымалі – не вядома.