Затрыманні і вобшукі ў Пружанах
Раніцай 22 ліпеня ў Пружанах затрымалі як мінімум траіх чалавек
Сёння раніцай у
Пружанах затрымалі мінімум траіх чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
Вядома, што Ілля Ільяшэвіч, Юрый Папко і Анатоль Дзевянцейчык былі выкліканыя раніцай у мясцовае РАУС да ўчастковага Зюзіна С. А. як «асобы, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс».
Неўзабаве стала вядома, што яны ўжо затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ. Таксама знаёмая Анатоля Дзевянцейчыка паведаміла, што Анатоль у аддзяленні міліцыі патрабаваў выкліку хуткай меддапамогі, аднак яму ў гэтым адмовілі.
Усе трое ўжо затрымліваліся ў гэтым месяцы, 2 ліпеня. Тады яны правялі па тры дні ў ізалятары, адкуль былі адпушчаныя без пратаколаў.