Затрымалі яшчэ двух журналістаў TUT.BY
Ганна Ермачонак і Дзмітрый Бобрык таксама затрыманыя сілавікамі.

Затрыманне адбылося раніцай.
«А 7-й раніцы прыйшлі 8 чалавек, з іх некалькі панятых, адзін следчы. Прайшоў вобшук у пакоі Ганны. Забралі тэхніку: тэлефон, камп’ютар, флэшкі, — паведаміла «Нашай Ніве» Ганна Марозава, якая здымае кватэру разам з Ганнай Ермачонак. — Ганну забралі на допыт. Хто яна: падазраваная ці сведка, я не ведаю. Каля 13.00 я званіла следчым, мне сказалі, што «Ганна застаецца». А раней следчы папярэджваў, што яе ці адпусцяць пасля допыту, ці пакінуць на 3 сутак. Але дакладнай інфармацыі пакуль ніякай няма».