Сілавікі забралі тэхніку з офіса БелаПАН (відэа)
Сілавікі вынеслі тэхніку з офіса інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Відэастрым з месца падзеяў вёў у сацсетках прадстаўнік БАЖ Барыс Гарэцкі.

Таксама стала вядома, што дзяжурнага рэдактара Андрэя Сераду забралі на допыт.
Ператрус на офісе БелаПАН ішоў з самай раніцы 7 жніўня. Паводле афіцыйнай інфармацыі, некаторыя супрацоўнікі БелаПАН і партала tut.by мелі несанкцыянаваны доступ да платнай інфармацыі агенцтва БЕЛТА.
Паводле euroradio.fm