Затрымалі лідара «Старога Ольсы» Змітра Сасноўскага. Сёння гурт прэзентаваў песню, прысвечаную Раману Бандарэнку
Затрыманне адбылося ў Клецку, паведамляюць праваабаронцы.

Сям’я музыкі мае лецішча ў Клецку. Паводле інфармацыі Еўрарадыё, Зміцер стаяў у ланцугу салідарнасці. Цяпер ён знаходзіцца ў Клецкім РУУС.
Акурат сёння музыкі «Старога Ольсы» прэзентавалі новую песню «Штурм замка Пулен» і прысвяцілі яе забітаму Раману Бандарэнку.
«Раману Бандарэнку, які стаў чарговай ахвярай, забітай рэжымам у Беларусі, прысвячаецца. Нашы глыбокія спачуванні родным. Не дараваць!!
Гэта песня — напамін для ўсіх, што гонар і воля найважнейшыя за ўсё», — напісалі ўдзельнікі гурта ў сваім YouTube-канале.
.Паводле звестак Беларускага фонду культурнай салідарнасці, за апошнія дні ў Беларусі затрымалі і асудзілі больш за два дзясяткі музыкаў і артыстаў. Некаторых затрымлівалі пасля дваровых канцэртаў, да іншых прыходзілі на працоўнае месца.