На радзіме Касцюшкі 43 удзельнікі экскурсіі трапілі ў міліцыю
У Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці сёння, 13 лістапада, затрымалі экскурсійную групу з Салігорска, паведамляе тэлеграм-канал стачкаму "Беларуськалія".

Падчас экскурсійнай паездкі на тэрыторыі гістарычнага комплексу Косава-Мерачоўшчына на радзіме Тадэвуша Касцюшкі затрымалі турыстычную групу з Салігорска — усяго 43 чалавекі.
Цяпер турысты, сярод якіх сем'і з непаўналетнімі дзецьмі, экскурсавод, кіроўца знаходзяцца ў пастарунку РАУС Івацэвічаў.
Усім удзельнікаў экскурсіі хочуць абвінаваціць паводле традыцыйнага “народнага артыкула” 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Міліцыя затрымала экскурсантаў пасля таго, як яны зрабілі фота з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды звярнулася да работнікаў "Беларуськалія", бо сярод затрыманых экскурсантаў з Салігорска ёсць і чальцы страйкаму "Беларуськалія"