Затрымалі магілёўскую мастачку Крысціну Башарымаву

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з дзяўчынай, паведамляе «Еўрарадыё».

baszarymava_1811.jpg


У Магілёве затрымалі мастачку Крысціну Башарымаву, піша праваабарончы ТГ-канал «MAYDAY».
У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае відэа» з дзяўчынай. Яна кажа, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі яе за падпіску на каналы, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі.
Пазней стала вядома, што затрымалі мастачку ў аўторак і пазней выпусцілі на свабоду.
Праваабаронцы мяркуюць, што Башарымаву абвінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Крысціна Башарымава — мастачка і акцыяністка. Тыдзень таму ў Магілёве адбыўся арт-праект THRO, у якім яна прыняла актыўны ўдзел.