Затрымалі супрацоўніцу EPAM, якая прыехала ў Беларусь да сяброўкі. Разам з ёй забралі сястру (абноўлена)
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што супрацоўніца EPAM была актыўнай удзельніцай пратэстаў у 2020 годзе і ў канцы таго ж года пераехала ў Літву.
Праз два гады дзяўчына вырашыла прыехаць у Беларусь да сяброўкі, дзе і была затрымана. На «пакаяльным відэа» яна «прызнаецца» ва ўдзеле ў пратэстах і перакрыцці руху транспарту.
UPD. Як стала вядома пазней праваабаронцам, затрыманую супрацоўніцу EPAM завуць Кацярына Глінская
Яна была затрымана разам з сястрой Юліяй Глінскай некалькі дзён таму ў Мінску. Затрыманне рабіў ГУБАЗіК, дзяўчат схапілі, калі яны ішлі да свайго аўтамабіля. Затым у кватэры зрабілі ператрус.
Вядома, што Кацярына праходзіць фігурантам па крымінальнай справе. Яе ж сястры Юліі суд у чацвер, паводле непацверджанай інфармацыі, прызначыў 15 сутак арышту — пакуль незразумела за што.