Хроніка затрыманняў: Віцебскаму ксяндзу дадалі 15 сутак, у Лідзе схапілі сірату

Ксяндзу з Віцебска Андрэю Вашчуку прысудзілі яшчэ 15 сутак, паведамляе «Хрысціянская візія».

photo_2022_07_18_16_35_02.jpg

Раней Андрэя Вашчука асудзілі на 15 сутак за «парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў». За што прызначылі новыя 15 сутак, пакуль невядома.

Праваабаронцам паведамілі пра затрыманне ў Лідзе сіраты Валерыя Туміловіча. Вядома, што месяц назад ён з'ехаў у Польшчу, але цяпер вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Валерыю ставяць у віну арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а таксама інкрымінуюць арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі).