Маеце рэчы вязняў, што зведалі здзекі КДБ і катавальні ГУБАЗіКу? Скарынаўка збірае выставу

Скарынаўская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане рыхтуе незвычайную выставу і збірае рэчы, якія маглі б стаць яе экспанатамі. Яна заклікае далучацца да ініцыятывы і дапмагчы сабраць экспанаты ўсіх, хто мае рэчы, датычныя пратэстаў 2020 года і палітзняволеных.

vas_vot_marsh_oct25_20201025_028_1_logo.jpg

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане рыхтуе выставу аб суайчынніках, якія прайшлі гулаг, засценкі НКВД і КДБ і катавальні ГУБАЗіКу.

Пра гэта паведамляецца на старонцы бібліятэкі ў фэйсбуку.
Супрацоўнікі бібліятэкі просяць усіх, хто мае рэчы, датычныя пратэстаў 2020 г. і палітзняволеных, што маглі б стаць экспанатамі выставы або далучанымі да сталай калекцыі, скантактавацца з бібліятэкай па электроннай пошце library@skaryna.org.uk або праз сацыяльныя сеткі.
Нагадаем, нядаўна бібліятэка арганізавала выставу да 140-годдзя Янкі Купалы, дзе былі прадстаўлены цікавыя і каштоўныя рукапісы Янкі Купалы, асобнікі ягоных самых ранніх выданняў і арыгінальныя ілюстрацыі мастака Барыса Заборава да твораў песняра.
Тыя, хто не змог патрапіць на выставу ў Лондане, маюць магчымасць пазнаёміцца з найбольш цікавымі яе экспанатамі ў фармаце анлайн на сайце бібліятэкі.
Паводле budzma.org