Затрымалі Зміцера Дашкевіча
Сёння, 25 кастрычніка, у Мінску затрымалі палітыка і актывіста Зміцера Дашкевіча.

Зміцер Дашкевіч на акцыі 25 кастрычніка. Фота "Наша Ніва"
Пра затрыманне Зміцера Дашкевіча паведаміла яго жонка Наста ў фэйсбуку. Таксама янга напісала, што затрыманы Арцём Ткачук.
Сёння Зміцер Дашкевіч зноў выходзіў на пратэст з плакатам «Адпусці мой народ». З такімі словамі неаднаразова звяртаўся старазапаветны Маісей да фараона, каб той адпусціў габрэяў з егіпецкага рабства.