Затрымалі журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк разам з мужам Яўгенам Батурам
Прычыны затрымання дакладна невядомыя, папярэдне справа ідзе пра «непадпарадкаванне» міліцыянтам.
![82995494_1072968226374924_538510421275967488_n_logo_1.jpg 82995494_1072968226374924_538510421275967488_n_logo_1.jpg](/img/v1/images/82995494_1072968226374924_538510421275967488_n_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння ўвечары былі затрыманыя журналістка «Новага Часу» Дзіяна Серадзюк і яе муж Яўген Батура. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла Ганна Севярынец.
Папярэдне адміністрацыйны пратакол складзены за «непадпарадкаванне» міліцыянтам.
Зараз Дзіяна і Яўген знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС. Калі адбудзецца суд, пакуль невядома.