Расійскі тэлеканал «Дождь» прыпыніў вяшчанне

У адпаведным паведамленні на сайце тэлекампаніі гаворыцца, што гэта часова.

zahruzeno_12.png

Расійскі тэлеканал «Дождь» часова прыпыняе працу, заявіла ў эфіры гендырэктар Наталля Сіндзеева. Гэта закране эфір, трансляцыі ў YouTube і ў сацыяльных сетках. 1 сакавіка сайт канала быў заблакаваны.

«Нам патрэбныя сілы, каб выдыхнуць і зразумець, як працаваць далей. Мы вельмі спадзяемся, што мы вернемся ў эфір і працягнем працу», — сказала ў эфіры «Дождя» гендырэктар Наталля Сіндзеева.

Раней з'ехаў з Расіі галоўны рэдактар канала Ціхан Дзядко.

«Дождь» — недзяржаўнае медыя, якое распавядала пра сапраўдныя падзеі ва Украіне.

Сёння таксама былі ліквідаваныя радыёканал і сайт «Эха Москвы».