Ля берагоў Адэсы затануў пасля выбуху эстонскі грузавы карабель
Эстонскі грузавы карабель пасля выбуху патануў каля Адэсы, ён мог падарвацца на міне
Пра тое, што эстонскі карабель Helt патануў пасля выбуху, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка Талінскага суднаходнага агенцтва Vista Shipping.
Два чальцы экіпажа жывыя, яшчэ чатыры чалавекі зніклі без вестак.
Прадстаўнік суднаходнай кампаніі Ігар Ільвес паведаміў, што карабель мог падарвацца на міне: "Карабель канчаткова затануў. Двое чальцоў экіпажа знаходзяцца на плыце, чацвёра зніклі без вестак", - цытуе агенцтва Ілвеса.