Рада дырэктараў «Эхо Москвы» вырашыла ліквідаваць радыёканал і сайт
Рашэнне пра ліквідацыю сайта і радыёканала "Эхо Москвы" было прынята большасцю галасоў Рады дырэктараў.
Рада дырэктараў
"Эхо Москвы" большасцю галасоў прыняла пастанову ліквідаваць
радыёканал і сайт, паведамляецца на сайце "Эхо Москвы" ў чацвер, 3
сакавіка.
Далейшых падрабязнасцяў, якія тычацца прычын гэтага кроку пакуль не паведамлялася.
Раней, 1 сакавіка, Раскомнагляд заблакаваў сайты радыёстанцыі "Эхо Москвы" і тэлеканала "Дождж" з-за асвятлення вайны супраць Украіны такім чынам, як гэта б задаволілі расійскую ўладу.
Генпракуроратура абвінаваціла абодва СМІ ў распаўсюдзе "ілжывай інфармацыі" аб сутнасці і форме расійскага вайсковага ўварвання ва Украіну, спосабах вядзення баявых дзеянняў, стратах у шэрагах расійскага войска, абстрэлах украінскіх гарадоў, ахвярах сярод грамадзянскага насельніцтва, а таксама ў "закліках да арганізацыі масавых мерапрыемстваў" у Расіі.
Абодва СМІ паведамілі тады, што маюць намер абскардзіць рашэнне аб блакаванні праз суд.
Паводле www.dw.com