Зяленскі — Расіі: Вучыце словы «рэпарацыі» і «кантрыбуцыі»
Украінскі прэзідэнт заявіў, што Расія ў поўным аб'ёме заплаціць Украіне за ўсе разбурэнні, якія здзейснілі яе вайскоўцы, паведамляе korrespondent.net.
Прэзідэнт Украіны
Уладзімір Зяленскі звярнуўся да кіраўніцтва Расіі з заклікам вучыць словы «рэпарацыі»
і «кантрыбуцыі». Пра гэта ён сказаў у сваім відэазвароце у чацвер, 3 сакавіка.
Зяленскі заявіў, што Украіна патрабуе ад Расіі выплаціць матэрыяльную шкоду за ўсе разбурэння, якія прынеслі дзеянні расійскіх войскаў.
«Мы гаворым Расіі: Вучыце словы «рэпарацыі» і «кантрыбуцыі». Вы кампенсуеце ўсё, што зрабілі супраць нашай дзяржавы, супраць кожнага ўкраінца. У поўным аб'ёме», — заявіў Зяленскі.
Ён таксама паабяцаў, што кожны дом і кожная вуліца ва Украіне будуць адноўленыя.