Журналіста Алега Груздзіловіча асудзілі да 1,5 года калоніі

Сёння, 3 сакавіка, вынеслі прысуд журналісту Алегу Грузьдзіловічу — паўтара года калоніі агульнага рэжыму.

aleh_hruzdzilovicz.jpg

Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска вынеслі прысуд журналісту “Свабоды” Алегу Груздзіловічу.

Яго абвінавачвалі паводле трох эпізодаў удзелу ў «масавых беспарадках» падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года і гвалту (артыкул 342). Пракурор запатрабаваў для журналіста паўтара гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя пагадзіўся з такім патрабаваннем. Таксама Алегу Груздзіловічу выставілі пазоў на 56 тысяч рублёў.